Ніва № 51 (3475), 18 снежня 2022 г.

2023 — Год Супрасльскага кодэкса

Радаслаў МАЦІЕВІЧ

Пазіцыю па гэтым пытанні прыняў Ваяводскі самаўрадавы сеймік. Радныя адзначылі, што ў 2023 годзе будуць адзначацца тры важныя юбілеі, звязаныя з адным са старэйшых помнікаў славянскага пісьменства: 1000-годдзе яго існавання, 500-годдзе прыходу ў Супрасльскі манастыр і 200-годдзе знаходжання кодэкса Міхалам Баброўскім у манастыры.

Ініцыятыва з’яўляецца адказам на просьбу архіепіскапа Беластоцкага і Гданьскага Якуба. Ушанаванне гэтага каштоўнага помніка кірылічнага пісьменства і стараславянскай мовы стане добрай нагодай прадставіць яго гісторыю і змест.

— У рамках урачыстасцей, запланавана, у тым ліку, выданне перакладу «Супрасльскага кодэкса» на польскую мову і выданне брашуры для азнаямлення з помнікам самых маладых. Таксама ўзнікнуць тры каменныя скульптуры — пюпітры з раскрытай кнігай. Яны будуць знаходзіцца ў Супраслі, дзе захоўваўся Кодэкс, у Вульцы-Выганоўскай, адкуль родам айцец праф. Міхал Баброўскі — адкрывальнік і даследчык пісьменства, і ў Беластоку — сталіцы ваяводства, — адзначыў маршалак Артур Касіцкі.

Заяву аб абвяшчэнні 2023 года ў Падляшскім ваяводстве Годам «Супрасльскага кодэкса» ад сябе і ад імя Канвента Супрасльскай Акадэміі падаў праваслаўны архіепіскап Беластоцка-Гданьскі Якуб.

«Супрасльскі кодэкс» — адзін са старэйшых і найкаштоўнейшых помнікаў кірылічнага пісьменства і стараславянскай мовы ў свеце. У ім сабраны тэксты, перакладзеныя вучнямі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF