Ніва № 51 (3475), 18 снежня 2022 г.

Як апусцела мая вёска...

Юрка БУЙНЮК

Напрыканцы старога 2022 года прыйшла мне ў галаву рэфлексіўная думка пра жыццё. Ніхто з нас, людзей, не ведае, калі яго заспее смерць, якая часта прыходзіць раптоўна, быццам гром з яснага неба. У мяне складваецца такое ўражанне, што апошнім часам памірае намнога больш людзей, чым да пандэміі. Вядома, што найбольш баліць, калі памірае блізкі чалавек. Аднак найбольшы шок, калі памірае малады чалавек у трыццацігадовым узросце. Так было, калі ў канцы кастрычніка памёр мой сябар па ліцэйскай парце Пётр Барташук. Пра яго смерць я даведаўся па фейсбуку. З ім мы слухалі тую самую музыку, дапамагаў ён мне ў вучобе, часта запрашаў мяне да сябе і я яго прасіў на вёску. Дзякуючы яму засталіся ў мяне вельмі добрыя ўспаміны з часу маладосці.

Найбольш шакіруе смерць людзей, якіх бачым штодзень — сваякоў, добрых суседзяў, з якімі добра жылося і з якімі пры спатканні перакідваліся некалькімі словамі. Самае важнае не сварыцца з людзьмі, таму, што шкада каштоўнага жыцця.

18 красавіка 2020 года памёр Уладзімір Баршчэўскі, якому было 79 гадоў. У Малінніках быў ён вядомым музыкантам-бубначом і пільшчыкам. Гэта ён у канцы васьмідзясятых гадоў зрэзаў высачэзную таполю на нашым панадворку.

5 мая 2020 года памерла жыхарка Маліннік Вера Нічыпарук.

Самай вялікай трагедыяй была смерць маладой жанчыны — Анны Васілюк, якая памерла 28 кастрычніка 2020 года ва ўзросце 39 гадоў. Анна Васілюк, родам з Украіны, была (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF