Ніва № 51 (3475), 18 снежня 2022 г.

Вялікіх перамен не відаць (90)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Я ў 39 нумары «Нівы» з 2017 года на апошняй старонцы знайшоў файны артыкул пяра Уршулі Шубзды пз. «Ксёндз Ежы Папялушка — чалавек свабоды». У ім аўтарка коратка напісала гісторыю гэтага чалавека і падсумавала яго патрыятычную дзейнасць дзеля свабоды польскага народа і ўтрыманне арганізацыі «Салідарнасць» у моцных руках і каб яна не разляцелася, і ўсюды гаварыў праўду. А праўда, яшчэ пры камуне (аб чым я ўжо пераканаўся і хіба ўжо пісаў пра гэта) вельмі калола вочы розных царыкаў і таму гэтага чалавека камуністы замардавалі 19 кастрычніка 1984 года. І помню, як некаторыя польскія камуністы вельмі цешыліся гэтай смерцю і вельмі дзіўна; калі разляцелася камуна ў нас, дык некаторыя з іх чамусьці не паехалі на заробак у любімую Маскву, Мінск... а стрымгалоў паспешліва пакаціліся на Захад да сваіх ворагаў і многія гады там прабывалі, ну і разбагацелі на свой спосаб. Не дзіўна гэта? Яшчэ вярнуся да артыкула Уршулі, з якога даведаемся, што Папялушка нарадзіўся (точна як і мая жонка Аня) 14 верасня 1947 года ў малой вёсцы Акопы, што ў гміне Сухаволя. І ён з самага дзяцінства, так як бацькі і аднавяскоўцы, гутарыў па-свойму, а гэта значыць па-беларуску, хаця быў, як і рэшта сямейнікаў — католікам. Дык жа і слаўны наш пясняр і класік Янка Купала таксама быў католікам і тут мая выснова: падчас католік, які не брыдзіцца мясцовай ад вякоў беларускай мовы — ён можа быць лепшым беларусам ад нас саміх. Хаця б такі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF