Ніва № 51 (3475), 18 снежня 2022 г.

Беларуская вечарына ў Белавежы

Аляксей МАРОЗ

Белавежскі асяродак культуры ў супрацы са Школьна-дашкольным комплексам у Белавежы 29 лістапада наладзілі адмысловую беларускую вечарыну, у якой прынялі ўдзел вучні і настаўнікі мясцовай школы і Гайнаўскага белліцэя. У канцэртнай зале перад публікай выступіла малодшая група вакальнага калектыву «Сунічкі» з белавежскай школы, якой мастацкім кіраўніком з’яўляецца настаўніца беларускай мовы Анджаліна Масальская. З жартоўнай пастаноўкай «Рэха рэформ» запрэзентаваліся гайнаўскія белліцэісты са школьнага тэатральнага калектыву «Драма». Больш за дваццаць гадоў працуе з ім настаўнік беларускай мовы Ян Карчэўскі, які з’яўляецца таксама сцэнарыстам і рэжысёрам пастаноўкі.

Дырэктар Белавежскага асяродка культуры Марк Зубрыцкі — галоўны аніматар беларускай культуры ў Белавежскай гміне, якому дапамагае настаўніца беларускай мовы Анджаліна Масальская. Марк Зубрыцкі ўзначальвае таксама Таварыства сяброў Белавежы, якое выступае арганізатарам беларускага мерапрыемства «Разнагалоссе» і суарганізатарам «Купалля», з’яўляецца мастацкім кіраўніком вакальнага калектыву «Ручаёк». Беларускія вячоркі ладзіць Марк Зубрыцкі ў супрацы з Анджалінай Масальскай, якая заснавала і вяла першапачаткова тры групы калектыву «Сунічкі» (зараз у калектыве дзве групы). З’яўляецца яна мастацкім кіраўніком калектыву, якому на акардэоне падыгрывае Марк Зубрыцкі.

— У супрацы з настаўніцай Анджалінай Масальскай я пішу праекты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF