Ніва № 51 (3475), 18 снежня 2022 г.

Повязь часу — Дзень герояў у Беластоку

Уршуля ШУБЗДА

У гісторыі Беларусі ва ўсе часы адбываліся знакавыя падзеі, якія даюць уяўленне пра нацыю. Паўстанні і войны дапамагалі беларусам усвядоміць, што яны адзіны народ са сваёй адметнай культурай, гісторыяй і мовай. Гераічнае мінулае аказвае ўплыў і на новае пакаленне беларусаў, якое сёння змагаецца за тыя каштоўнасці, за якія сто гадоў таму змагаліся іх продкі.

Данесці інфармацыю пра гераічныя падзеі

Дзень Герояў гэта дзень Слуцкага збройнага чыну — узброенага паўстання 1920 года супраць бальшавікоў за Беларускую Народную Рэспубліку. Падзея стала ўшаноўвацца беларусамі ўжо пасля распаду Савецкага Саюза. Усё часцей гісторыкі звяртаюцца да падзей таго часу, раскрываецца праўда і значэнне змагання нашых продкаў за сваю незалежнасць.

— Не было аднаго войска БНР, а былі войскі БНР, а найлепш казаць пра жаўнераў БНР, паколькі за БНР змагаліся людзі вельмі розных фармаванняў, створаных у розных дзяржавах, — сказаў прафесар Алег Латышонак. — Самае галоўнае, што іх спалучала адна ідэя — змаганне за незалежную Беларусь. Ці гэта былі беларускія атрады літоўскага, ці польскага войска, ці беларуская дывізія ў Адэсе, ці беларускія атрады Булак-Булаховіча, усе яны змагаліся за Беларускую Народную Рэспубліку. Так як маглі і там дзе маглі.

Яшчэ ў 2013 годзе Алесь Краўцэвіч, Анатоль Міхнавец і Алег Латышонак заклікалі «ўсіх, хто носіць імя беларуса, годна святкаваць гэты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF