Ніва № 51 (3475), 18 снежня 2022 г.

Новая зямля вольных беларусаў

Міры ЛУКШЫ

Ёсць у Беластоку «Новая зямля»! Асноўнымі накірункамі дзейнасці хаба з’яўляюцца развіццё грамадска-палітычнай актыўнасці, адукацыйныя і культурніцкія мерапрыемствы: каворкінг, творчыя і адукацыйныя мерапрыемствы, досыць маштабныя імпрэзы, арганізацыя вольнага часу для дзяцей і дарослых і ўсё, што беларусы палічаць патрэбным на карысць сабе і Бацькаўшчыне. Памяшканне хаба знаходзіцца ў цэнтры горада, непадалёк ад аўтобуснага і чыгуначнага вакзалаў, амаль насупраць маршалкоўскай управы. Да нядаўна былі там крамы, більярдны клуб. Там дзве вялікія залы, адрамантаваныя, з клубнай мэбляй. Плошча хаба каля 120 м2. Яго стваральнікі — Змітро Антончык і Надзея Салаўёва. «Новая зямля» зарэгістравана як недзяржаўная арганізацыя ў Польшчы 30 верасня 2022 года. Сваёй місіяй хаб бачыць захаванне самаідэнтычнасці беларусаў, якія вымушаны былі пакінуць Беларусь або часова пражываюць у Беластоку. Гэта не першая тут прастора для беларусаў.

Зміцер Антончык: — У Беластоку быў шэлтэр, такі сацыяльны праект, сарыентаваны на тое, каб забяспечыць уцекачоў, якія прыязджалі ў Беласток. І ён выканаў сваю ролю, — дапамог людзям. Прастора «Мост» гэта журналісцкі хаб, які выконвае сваю моцную ролю для працы і ініцыятыўных арганізацый. Але там недастаткова месца для развіцця, некаторыя мерапрыемствы праходзілі так, што людзі проста стаялі ў тры рады. Наша пляцоўка дазволіць карыстацца большай плошчай, тут можна праводзіць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF