Ніва № 51 (3475), 18 снежня 2022 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (52). Класічна

Андрэй СЦЕПАНЮК

У сваіх „Вершаўчытальнях” на працягу двух гадоў стараўся я данесці да чытачоў, час ад часу, вершы сучасных паэтаў, якія яшчэ не заўсёды замацаваліся ў агульнай свядомасці. Зразумела, былі сярод іх жамчужыны, якія з дня свайго паўстання станавіліся часткай гісторыі літаратуры, але былі і такія, якія назаўсёды застануцца ў даволі невялікім крузе чытачоў. Даволі рэдка даводзілася мне выцягнуць руку па творы класікаў, так беларускай, як і сусветнай літаратуры. Напрыканцы 2022 года трэба абавязкова запоўніць гэты прабел. Дык год, які ўжо набліжаецца да канца, носіць у сабе 140 гадавіну з дня народзін двух класікаў беларускай літаратуры, а менавіта Янкі Купалы і Якуба Колася. У выпадку Купалы маем яшчэ і 80 гадавіну яго трагічнай смерці і таму гэта ён няхай павядзе нас па меандрах сваёй творчасці. Нагодай да задумы над вершамі паэта стаў таксама раман Уладзіміра Някляева „Гэй бэн гіном”, да знаёмства з якім заахвочваю.

* * *

Зварот да твораў класікаў выклікае заўсёды вялікае здзіўленне — дык гэты твор мог бы паўстаць у наш час і быць надалей актуальным. І так маецца з творчасцю Янкі Купалы. Перада мною некалькі зборнікаў з выбарам яго вершаў, у якіх адразу кідаюцца ў вочы тыя вядомыя са школьных падручнікаў, як хаця б „А хто там ідзе?”, ці з агульнавядомых песень як „Мая малітва” ці „Спадчына”, якая ў выкананні Данчыка гучыць у вушах ужо некалькі дзясяткаў гадоў. Таму давайце (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF