Ніва № 50 (3474), 11 снежня 2022 г.
У жорнах прапаганды (ч. ІІ)Аляксандр ВЯРБІЦКІ Немцы вяшчалі ў сваёй прапагандзе, што прыйшлі вызваліць з яўрэйска-бальшавіцкай няволі. Але вы нам павінны памагчы. Сумленнай працай. Але перш за ўсё давайце тое, што неабходнае нямецкай арміі — кантынгенты. Савецкая прапаганда гаворыць — калі вы аддасце кантынгенты — вы здраднікі. Немцы: нашы мужчыны пайшлі на фронт змагацца за вашу свабоду — вы павінны даць людзей для працы ў Рэйх. Савецкая прапаганда: калі паедзеце ў Рэйх, вы зноў будзеце здраднікамі — вы будзеце працаваць на магутнасць ворага. У Прыбалтыцы кантынгенты давалі ў 90%, ва Украіне амаль 100%, у Беларусі 50-60%. А што гэта абазначала, што людзі не давалі кантынгентаў: мяса, збожжа? Гэта абазначала пацыфікацыю. Нямецкае дзяржаўнае кіраўніцтва загадала любымі метадамі браць кантынгенты на патрэбы Рэйха і арміі. Калі не было кантынгенту — увесь раён падлягаў пацыфікацыі. Планавалі такую акцыю некалькі тыдняў або і месяцаў загадзя. Акружалі вёскі; дакументы паказваюць дакладна, калі акружылі мясцовасць, колькі людзей расстралялі, колькі расходавалі боепрыпасаў, колькі дзяцей, жанчын і старэч забілі, колькі коней, свіней, кароў забралі, колькі маладых людзей паслалі ў Рэйх. Савецкая прапаганда, якая заклікала не пастаўляць кантынгентаў, падстаўляла тых людзей пад пацыфікацыю. Людзі былі ў бязвыхаднай сітуацыі. Не толькі немцы гаварылі «дай». Падполле таксама ж з чагось мусіць жыць — з за лініі фронту не паставяць мукі ці сала. Да таго ж у кожнай мясцовасці ёсць (...) |