Ніва № 50 (3474), 11 снежня 2022 г.
Дапамога за незлічонымі пячацяміАляксандр ВЯРБІЦКІ29 лістапада ў Падляшскай ксёнжніцы адбылася сустрэча з цыкла «Прыпынак гісторыя». Была яна прысвечана публікацыі Інстытута нацыянальнай памяці „Stan badań nad pomocą Żydom na ziemiach polskich pod okupacją niemiecką — przegląd piśmiennictwa”. Публікацыю прадстаўлялі дзве аўтаркі змешчаных у ёй артыкулаў: Марта Купчэўска, якая даследавала падзеі на тэрыторыі даваеннага Віленскага ваяводства і Анна Пыжэўска, якая займалася такой жа справай наконт даваеннага Беластоцкага ваяводства. Публікацыя, як гаварылася ў ходзе сустрэчы, з’яўляецца спробай падвядзення дасюлешняга даследчыцкага даробку, які на тэму дапамогі жыдоўскму насельніцтву быў дагэтуль абнародаваны. Тэма дапамогі жыдоўскаму насельніцтву паяўляецца зараз пасля заканчэння Другой сусветнай вайны і з таго часу даследуецца. Магло б здавацца, што на гэтую тэму многа напісана і ўсё сказана. І тут справядлівае пытанне: ці яшчэ нешта застаецца для даследавання, што яшчэ можам высвятляць — якія тэмы не закраналіся, а пра што ведаем найбольш. Анна Пыжэўска: «Калі каля дваццаці гадоў браліся мы за тэму дапамогі жыдоўскаму насельніцтву, то здавалася, што ўжо ўсё ведаем: што тут яшчэ даследаваць? Пасля, з ходам паглыблення ў тэматыку, аказвалася, што гэта не ўся праўда. Мы зараз ведаем процьму расказаў наконт ратавання польскім грамадствам жыдоўскага насельніцтва. Маем паасобных асоб дапамагаючым жыдам, маем грамады, напрыклад, актывісты (...) |