Ніва № 50 (3474), 11 снежня 2022 г.

Мая родная «Ніва» (89)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Якая магла быць прычына забойства Багусі Гаўрылюк, а пасля самазабойства яе мужа? Цяжка сказаць. І ён гэта ў сваю магілу ўнёс. Мо хваравітая, шалёная, але скрытая рэўнасць? А мо хацеў дамінаваць над ёю і інтэлектуальна, культурна і навукова, а не мог, бо з вучобай высока не стаяў і ведаў, што людзі яго так высока не ставяць, як яго жонку? Дык павінен гэтым нават цешыцца, але ёсць, на жаль, розныя дзівакі, і яны гэтага не бачыць, але бачаць толькі сваё асабістае «Я». А яго жонка Багуся была верная яму і нават ціха цярпела яго здзекі і самалюбства. Такая жонка гэта найвышэйшы скарб на зямлі і ён па-дурному, а то горш пазбавіўся навекі гэтага скарбу і сам сябе на векі пазбавіў і яму месца на небе ўжо няма. А Яна — Багуся іменна там прабывае сярод анёлаў ля ног Хрыста.

І здавалася, што як найменш напішу пра гэту трагічную гісторыю, але атрымалася трохі інакш і напісаў мо найбольш ад усіх і не шкадую гэтага. Няхай людзі ведаюць гэта і няхай абмінаюць здалёк такія крутыя, небяспечныя і дурныя сцежкі і заўсёды маюць алей і розум у галаве. Чаго ўсім жадаю, як і сабе. І ведайце раз назаўсёды: добрая, руплівая, верная жонка — гэта найвышэйшы скарб на зямлі. І не грэх, калі я гэту прыповесць неаднакратна паўтараю ў сваіх успамінах-гісторыі.

І па смерці гэтай каханай усімі маладзіцы Багусі ўсе працаўнікі гміны і і мы ўсе, хто ў сэрцы маюць спагаду, любоў і сёння яшчэ носім у душы і сэрцы гэту духовую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF