Ніва № 50 (3474), 11 снежня 2022 г.

Гаспадарлівыя Сакі з доўгай гісторыяй

Аляксей МАРОЗ

Сакі, распаложаныя ў Кляшчэлеўскай гміне, здаўна былі вядомы перш за ўсё цудатворнай іконай святога велікамучаніка Дзмітрыя Салунскага, якая знаходзіцца ў Свята-Дзмітрыеўскай царкве на горцы каля вёскі. Зараз вядомым у краіне і замежжы стаў Мужчынскі манастыр св. Дзмітрыя Салунскага, якога прыхаджанамі з’яўляюцца жыхары Сакоў і Тапаркоў. У прыстасаваным на манастырскія патрэбы школьным будынку знаходзіцца царква св. Нектарыя Эгінскага, вядомага лячэннем анкалагічных хвароб.

Сакі — вёска путных баяр, была заснавана на паштовым гасцінцы. У Саках знаходзіўся маёнтак Сакоўскіх, з часам з’явіліся маёнткі іншых родаў, якія валодалі большай колькасцю зямлі, што вылучала вёску на фоне акружаючых яе сёл. Зараз Сакі таксама захавалі свае асаблівасці сярод мясцовасцей, у якіх паўсюдна жывуць праваслаўныя вернікі. Мясцовыя жыхары мяркуюць, што ў Саках колькасць праваслаўных і каталіцкіх вернікаў раскладваецца прыблізна напалову. У час усяночнай багаслужбы перад святам велікамучаніка Дзмітрыя Салунскага адны і другія ідуць у царкву, распаложаную на горцы, каб пакланіцца цудатворнай іконе святога Дзмітрыя, якога ўсе лічаць сваім патронам. Людзі з навакольных вёсак гавораць, што ў Саках праваслаўныя і католікі, якія належаць да парафіі св. Зыгмунта ў Кляшчэлях, жывуць згодна і дапамагаюць адны другім. Раней усе жыхары Сакоў размаўлялі па-свойму, так як і ў суседніх вёсках.

У гэтым годзе з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF