Ніва № 50 (3474), 11 снежня 2022 г.
Выратаваць Луку ад забыццяМіра ЛУКША— Яго імя — Лукаш — ад Лукі, — кажа мама аўтара Анеля Бірыцкая, родам з Капітаншчыны. Яе муж, Сяргей, ягоны брат Уладзіслаў — тыя, з кім Лукаш і малодшы сын размаўляюць па-лучанску — па-беларуску. Сяргей і Анеля жывуць цяпер у Нарве. Лукаш па-свойму ў кнізе напісаў уступ: па-лучанску. — Хто зашчапіў яму прагу ведаў пра род, пра народ? — задумваецца маці. — Пра сям’ю «Рэмкавых» з Лукі. Ён ляснік, сын лесніка. А пачалося з генеалогіі. «Лука — партрэт мінулага» — такі заловак мае ягоная кніжка, выдадзеная Аб’яднаннем „Лука над Нарвай — выратаваць ад забыцця”. Выданне прысвечанае гісторыі вёскі Лука, адной з пяці вёсак і прысёлкаў, якія ў канцы 70-х гадоў мінулага стагоддзя былі знесены ў сувязі з пабудовай вадасховішча Семяноўка. Лукаш, сёння не ў форме лесніка, у якім заходзіў у «Ніву» па моўныя і геаграфічныя кансультацыі, а ў элегантным касцюме на сваёй даўгаватай фігуры (бо ж сёння ён аўтар і дакладчык): — З самага пачатку цікавіла мяне выключна генеалогія маёй сям’і родам з вёскі Лука. Пасля даведаўся, што была таксама і вёска Семяноўка. І пры нагодзе наведвання архіваў я пачаў збіраць дадаткова інфармацыю пра вёску Лука. І пасля нейкага часу я пабачыў, што сабралася так многа вестак, што шкада было, каб яны недзе прапалі. Я тады палічыў, што можа трэба напісаць кніжку, манаграфію вёскі. І так узнікла кніжка. Сёння — 29 лістапада ў аграгаспадарку «Карына» Рамана Ляткоўскага ў (...) |