Ніва № 50 (3474), 11 снежня 2022 г.

Хлеб, нож і памідорыкі

Міраслаў ГРЫКА

Калі я выпадкова сустракаю знаёмага на вуліцы, у краме, паддаюся непераадольнай патрэбе кампанейскага small-talk. Па-беларуску гэтаму англійскаму выражэнню найбольш адпавядае слоўца: пабалакаць. Як справы? Што новага? У вас усё добра? Ох, такая зачэпна-адпорная размоўка пра праславутае надвор’е. Зачэпная — бо як загаманіць да ледзь знаёмага чалавека як да незнаёмца. А адпорная таму, што, крый божа, на простае пытанне «як справы?», незнаёмец не заліў нас гаманой. Напрыклад, пра вайну ва Украіне. Small — размова ідзе пра відавочныя пытанні, якія сустракаюць відавочныя адказы. Гэта такі няпісаны добры тон. Асабіста я пазбягаю таго, каб хто-небудзь, у якога ў краме спытаюся „што там?”, адразу біў з тоўстай трубы, што палітыка — гэта адно вялікае дзярмо. Ці нешта іншае, такое ж раздражняльнае. На шчасце, такія занадта размоўныя — вялікая рэдкасць. Хаця, ці сапраўды гэта «на шчасце»? Увогуле, мы ведаем, што нашы сваякі ці сябры думаюць пра тое ці іншае. Добра, калі ў нас падобныя погляды. Дрэнна, калі паміж гэтым неадпаведнасць. Але мы ўжо навучыліся стрымліваць свае эмоцыі, часцей за ўсё пазбягаючы ўражлівых тэм. За святочным сталом спрачацца не варта. У дні нараджэння, калі на стале ляжаць нажы і відэльцы, мы не спрачаемся. Праўда, можа быць і па-рознаму, але разбіваць запалку на чатыры тут не трэба. Справа ў тым, што гэтак жа мала мы ведаем пра погляды нашых сваякоў, так і мала ведаем пра погляды нашых суседзяў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF