Ніва № 50 (3474), 11 снежня 2022 г.

Віна і абавязак

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Дзевяць месяцаў працягваецца страшная ваенная агрэсія Расеі супраць Украіны. Працягваюць гінуць людзі не толькі на франтах, але і мірныя грамадзяне ў розных украінскіх гарадах. Расея працягвае ракетнымі і іншымі бамбардзіроўкамі знішчаць цывільную інфраструктуру, пакідаючы мільёны людзей без вады, святла, каналізацыі, ставячы гарады Украіны на мяжы гуманітарнай катастрофы. Прытым Захад не дае Украіне наступальнай зброі і ставіць цэлы час умову не адказваць абстрэламі па тэрыторыі Расеі.

На гэтым фоне вылазіць бессаромная экс-канцлерын Германіі Ангела Меркель і нахабна заяўляе, што гэта яе ранейшыя палітычныя дзеянні па стрымліванні Масквы дазволілі Украіне выйграць час і падрыхтавацца да зацяжной вайны. Цынізму гэтай фрау, узрошчанай у нетрах штазі, проста няма мяжы. Варта прыгадаць хоць бы, што менавіта Меркель на пару з тагачасным прэзідэнтам Францыі Сарказі ў 2008 годзе фактычна заблакавалі ўступ Украіны і Грузіі ў НАТА, а потым яна ж, у пары з ужо іншым французскім кіраўніком, выкруціла рукі ўкраінскай дэлегацыі, змусіўшы яе падпісаць Мінскія пагадненні. Гэтыя хітрыя пагадненні ставілі Украіну ў вельмі нязручнае становішча. Прыпомнім таксама, што гэта менавіта Германія за часам канцлерства Шродэра і Меркель усяляк блакавала антыпуцінскія санкцыі, лабіравала і прасоўвала Паўночны паток-2, адначасна ставячы Нямеччыну ў поўную залежнасць ад расейскай нафта-газавай сыравіны. Зараз жа Меркель кажа, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF