Ніва № 50 (3474), 11 снежня 2022 г.
Наталля Пінчук: Важна, каб тэма Беларусі не сыходзіла з міжнароднай павесткіМіхал АНДРАСЮК10 снежня ў Осла адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міру, на якой будзе прысутнічаць жонка Алеся Бяляцкага. Журналіст Беларускага Радыё Рацыя Міхал Андрасюк паразмаўляў з Наталляй Пінчук, жонкай Алеся Бяляцкага — палітвязня і сёлетняга лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру. — Наталля, можа і банальнае пытанне, тым не менш, было ў вас такое маленькае спадзяванне, што ў гэтым годзе лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру стане Алесь Бяляцкі? — Пра што думак не ўзнікала, то менавіта пра гэта, шчыра кажучы. Па той простай прычыне, што сітуацыя змянілася. Калі дзесяць год таму Алесь знаходзіўся ў зняволенні, увага да яго асобы была асабліва адчувальная і відавочная. Што тычыцца цяперашняй сітуацыі, то склалася такое ўражанне, што яго асоба не настолькі важная. Для мяне гэта было зразумела, таму што зараз не ён адзін і не дзесяць чалавек знаходзяцца ў вязніцы. Зараз тысячы людзей знаходзяцца ў турмах за сваю грамадскую пазіцыю. Дык вось гэтым я тлумачыла, што ўвага размеркаваная паміж усімі іншымі і таму абсалютна ніякіх думак, звязаных з прэміяй, не магло ўзнікнуць, не было глебы для гэтага. Таму навіна аб узнагароджанні была проста ашаламляльнай. — Ад сяброўкі вы даведаліся, што Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру? — Так, было каротка і сцісла. Я тады зразумела толькі агульны сэнс. Яна сама тады (...) |