Ніва № 49 (3473), 4 снежня 2022 г.

У жорнах прапаганды

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У чацвер, 24 лістапада, у беластоцкім Цэнтры праваслаўнай культуры адбылася прэзентацыя новай кнігі прафесара Яўгена Мірановіча „Trzeci front. Propaganda radziecka i niemiecka na Białorusi 1941-1944”. Чаму «трэці» фронт? З кнігі: «Першым было збройнае змаганне, другім праца ў тылах, а трэцім — прапаганда».

Сустрэчу вёў Алег Латышонак, які змястоўна прадставіў рост навуковых зацікаўленняў прафесара Яўгена Мірановіча ад гісторыі Беласточчыны па разгортванне шырэйшага дыяпазону ва ўсходнім напрамку.

Яўген Мірановіч: — Перш за ўсё хацеў я прадставіць, як акупацыя Беларусі бачылася звычайнымі людзьмі. Большасць людзей апынулася ў сітуацыі без выхаду. Яны не мусілі выбіраць — гэта сітуацыя выбірала. Прапаганда была адным з інструментаў мабілізацыі грамадства. Прапаганду праводзілі і прысутная ў Беларусі нямецкая ўлада, і савецкае падполле, якое было часткай улады, якая знаходзілася па другім баку фронту — савецкае падполле ўсебакова падтрымлівалася савецкім палітычным кіраўніцтвам. Прапаганда гэта спосаб мабілізацыі грамадства з пункту гледжання патрэб любой улады.

Немцы паверылі ў магчымасці сваёй прапаганды ў час Першай сусветнай вайны. Папраўдзе немцы Першай сусветнай вайны не прайгралі — гэта міжнародныя абмежаванні прывялі да таго, што Германія была вымушана падпісаць акт капітуляцыі. Нямецкае грамадства, якое жыло ў холадзе і голадзе, увесь час стаяла за сваю ўладу. Яны знаходзілі ўсялякія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF