Ніва № 49 (3473), 4 снежня 2022 г.

Веганства як лад жыцця

Віктар ПАЧУК

Дар’я ўжо тры гады вучыцца ва Універсітэце імя Адама Міцкевіча ў Познані на кірунку сацыялогія. Дзяўчына прынцыпова не ўжывае ў ежу прадуктаў жывёльнага паходжання. Дар’я пагадзілася расказаць, як прыйшла да такога ладу жыцця, патлумачыла, што значыць веганскі абаліцыянізм, а таксама падзялілася сваім фірмавым веганскім рэцэптам

Дзяўчына, кажа што вырашыла атрымаць вышэйшую адукацыю ў Польшчы, бо мае тут карані і заўсёды любіла сюды прыязджаць яшчэ ў дзяцінстве. Акрамя таго, у Польшчы існуюць шматлікія магчымасці на міжнародным узроўні і розныя бенефіты для студэнтаў і студэнтак. Дар’я плануе звязаць сваю будучыню з працай, з людзьмі, але прызнаецца, што яшчэ дакладна не ведае, дзе дакладна і чым будзе займацца.

Пра тое, хто такія веганы, дзяўчына даведалася прыкладна ў 2016 годзе: „Я пачала тусіць у кампашцы людзей, сярод якіх было шмат менавіта веганаў, нават не вегетарыянцаў. Яны былі вельмі прыемнымі людзьмі і распавядалі мне пра веганства менавіта з этычнага боку, гаворачы, што веганста гэта ніякая не дыета, а своеасаблівы лад жыцця і мы павінны ісці да веганства толькі дзеля жывёл, а не дзеля сваіх дыетычных поглядаў. Таму менавіта ў мяне ніколі не было пачуцця, што веганства гэта тое самае, што дыета і забарона. Я ела і салодкасці, і розныя тлустыя стравы, і розныя расліны са свайго агарода, як казала мая маці: „усё палезна, што ў рот палезла”. Акрамя жывёл і жывёльных прадуктаў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF