Ніва № 49 (3473), 4 снежня 2022 г.

Абрад у Беларускім таварыстве

Марыя КУЖАЛЕЎСКАЯ

Другая частка XXVIII прэзентацый абрадавых калектываў «Беларускі абрад на сцэне» адбылася 25 лістапада ў сядзібе Галоўнага праўлення БГКТ. Арганізатары былі заспетыя шматлюднасцю мерапрыемства. Тыдзень раней праўда прыбыло шмат гледачоў і ўсе сядзячыя месцы былі занятыя, дык на наступны агляд прыйшло столькі захопленай публікі, што давялося дастаўляць ёй крэслы, і многа хто глядзеў спектаклі стоячы. Што да гэтага прычынілася? Можа, гледачы, якія пабывалі на І частцы агляду, заахвоцілі знаёмых і сваякоў, каб паўдзельнічаць у цікавым паказе роднага абраду? Напэўна, не пашкадавалі, бо было чым і кім пазахапляцца ў роднай кампаніі. У ІІ частцы выступіла аж пяць калектываў. Кожны з іх прадставіў іншы звычай, а кіраўнікі гуртоў мелі шмат працы, бо «акцёры» прэзентавалі свае ролі як сапраўдныя артысты. Дзесьці там па дарозе пакінулі «трэму» і як масцітыя акцёры прадстаўлялі свае ўмеласці не горш чым прафесіяналы ў гэтым плане. А акцёры былі рознага ўзросту, пачынаючы ад вучняў пачатковай школы, канчаючы на студэнтах залатога веку.

Першым калектывам які выступіў была грамада вучняў са школы Кірылы і Мяфодзія ў Беластоку з пастаноўкай «Багатага вечара ў Гаўрылавых» пад кіраўніцтвам Ніны Абрамюк. Звычай гэты быў дзецям зусім чужы, затое гледачы добра пра яго ведалі: напэўна не адна асоба з публікі прымала ўдзел у розных «псотах», якія найчасцей міналі беспакарана, таму што адбываліся згодна з традыцыяй. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF