Ніва № 49 (3473), 4 снежня 2022 г.

40 гадоў хору «Рэха пушчы»

Аляксей МАРОЗ

Займальным канцэртам адзначыў хор «Рэха пушчы» саракагадовы юбілей, які адбыўся 19 лістапада ў Гайнаўскім доме культуры. Хор паўстаў у 1982 годзе пры Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы па ініцыятыве гайнаўскага гуртка Беларускага грамадска-культурнага таварыства. Калі стаў ён праводзіць рэпетыцыі ў доме культуры, атрымаў назву хору Гайнаўскага дома культуры, якому ў 2007 годзе прысвоілі назву «Рэха пушчы». У час юбілейнага канцэрта гасцінна выступілі запрошаныя на свята бельскія «Куранты», гайнаўскі Калектыў народнага танца «Перапёлка» і ляўкоўскія «Цаглінкі». Госці выходзілі на сцэну паміж выступамі калектыву-юбіляра.

Мастацкі кіраўнік «Рэха пушчы» Аліна Негярэвіч, якая займаецца з ім з 2004 года, удакладніла, што не карыстаецца афіцыйнай назвай калектыў «Рэха пушчы» і аддае перавагу тэрміну хор.

— Спяваем мы ў манеры хору на чатыры галасы. Падчас фестывалю «Беларуская песня», у якім пастаянна прымаем удзел і дабіваемся поспехаў і ў час іншых конкурсных выступаў заўсёды ацэньваюць нас у катэгорыі хароў, а не калектываў. Падбіраючы рэпертуар я стараюся, каб ён даваў магчымасць паказваць музычныя ўмеласці спевакоў, падабаўся публіцы і быў даспадобы нашым харыстам. Ажно 80% нашага рэпертуару складаюць беларускія песні, хаця выконваем таксама творы на польскай і іншых мовах. Спяваем мясцовыя песні, беларускія народныя і эстрадныя творы апрацаваныя мною на чатыры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF