Ніва № 49 (3473), 4 снежня 2022 г.

Калі (і ці) зробім фотавыставу „Niwa Foto Arch”?

Дарыюш ЖУКОЎСКІ

Варшаўскі Дом сустрэч з гісторыяй (ДСГ) сарганізаваў у сваёй сядзібе вельмі цікавую выставу выдатнага фатографа Крыса Нідэнталя. Назва выставы простая — NIEDENTHAL. Экспазіцыю курыравалі куратаркі: Ганна Бжазінская і Катажына Пухальская. Выставу суправаджае каталог з падборкай фатаграфій, прадстаўленых у ДСГ. Я быў на выставе і набыў добра выдадзены каталог экспазіцыі.

Купляючы каталог, я адразу падумаў пра наш альбом «Niwa Foto Arch», які выйшаў у 2020 годзе. Гэтае прыгожае і патрэбнае выданне было прымеркаванае да 65-годдзя тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва». Альбом падрыхтаваў Павал Грэсь, а над графічным і канцэптуальным бокам выдання працаваў Юры Асеннік.

„Вялікім выклікам было выбраць больш за 200 кадраў з архіва соцень тысяч фатаграфій. Вельмі складана падрыхтаваць выставу фатографа, чые фатаграфіі гадамі прэзентуюцца на выставах і ў публікацыях. Нам хацелася нечым здзівіць, зрабіць тое, чаго яшчэ не было. Аднак наша ідэя прадставіць дасягненні фотажурналістыкі Крыса Нідэнталя за апошнія 50 гадоў у папярочным выглядзе — гэта тое, што ніколі раней не было рэалізавана», — тлумачаць канцэпцыю выставы яе куратаркі Ганна Бжазінская і Катажына Пухальская.

«Крыс Нідэнталь нарадзіўся ў 1950 годзе ў Лондане ў сям’і польскіх эмігрантаў. Першы фотаапарат атрымаў ад бацькоў у 11 гадоў у падарунак за добра здадзены экзамен. Дзякуючы двум дзядзькам, якіх ён наведаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF