Ніва № 49 (3473), 4 снежня 2022 г.

Падарожжы па драўляным Падляшшы 2

(лук)

Гэта публікацыя, напоўненая ілюстрацыямі і цікавосткамі, падрыхтаваная д р інж. архітэктуры Магдаленай Сулімай, супрацоўніцай Архітэктурнага факультэта Беластоцкай палітэхнікі, прадстаўляе найпрыгажэйшыя куткі Сакольскага павета і яго ваколіц. «Падарожжа па драўляным Падляшшы 2» выйшла ў выдавецтве Беластоцкай палітэхнікі пры фінансавай падтрымцы маршалка Падляшскага ваяводства Артура Касіцкага.

Выданне вылучаецца арыгінальным і багатым графічным афармленнем, якое складаецца з калажаў з фотаздымкаў, фатаграфій і малюнкаў. Аўтарка распрацавала ілюстрацыі ў супрацоўніцтве з Ангелінай Юшкевіч, Ганнай Каліцкай і Камілем Баршчэўскім — выпускнікамі і студэнтамі архітэктурнага факультэта Беластоцкай палітэхнікі, членамі студэнцкага даследчага клуба «Mała ARCHITECTURA», які праводзіць разнастайныя адукацыйныя і культурніцкія мерапрыемствы, прапагандуючыя чары архітэктуры ўсходняга Падляшша.

Знаёмімся з незвычайнымі людзьмі і месцамі

«Падарожжы па драўляным Падляшшы 2» — своеасаблівы ілюстраваны даведнік, які знаёміць чытача з культурай, помнікамі і традыцыямі Сакольскага павета і ваколіц.

— Маршрут, па якім яны праходзяць, арыентаваны на драўляныя аб’екты, якія маюць значную культурную каштоўнасць, паказваючы спецыфіку і ўнікальнасць апісваных мясцін. Гэта волаты Сакольскіх пагоркаў, значыць, ветракі, якія і сёння сустракаюцца ў паласе паміж Саколкай, Крынкамі і Кузніцай-Беластоцкай, а таксама (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF