Ніва № 49 (3473), 4 снежня 2022 г.

ВАЙНА, ЯКОЙ НЯМА (Паэма)

Уладзімір НЯКЛЯЕЎ

Сонца над Токіа. А над Нью—Ёркам агні.

Каваю пахне Парыж. А Стамбул пахлавою.

Ціха плывуць над зямлёю

Апошнія мірныя дні

Перад апошняй сусветнай вайною.

Марш Мендэльсона ў палацы Манака гучыць,

Правіцца баль, на вяселлі гуляе паўсвета,

Соладка п’ецца віно,

але ўсё—ткі на вуснах гарчыць

Перад апошняй вайною апошняе лета.

У Ватыкане моліцца Папа за мір,

У Аль—Хараме малітвы над храмам, як ветразі,

Ніл працякае, як вечна ён цёк, праз Каір —

Ды ўжо паціху вада чырванее пры беразе.

Ціша над Крэвам, дзе лес поўны спелых суніц,

Але ўзгулі бамбавозы над замкам над Крэўскім —

І асыпаюцца ягады, падаюць кнігі з паліц:

Дантэ з Шэкспірам і Ніцшэ з Ф. М. Дастаеўскім.

Колькі прарокаў! І ўсе — пра канец. Пра сыход.

Піфія ў Дэльфах. Ісая і Аўдзій. І Ванга.

Вось і танцуе Дэтройт свой апошні факстрот,

І Аргенціна танцуе апошняе танга.

Бліскае срэбрам на рынку Пусана луска,

Заўтра ўжо сейнеры выйсці не змогуць на ловы,

Новы „Лятучы галандзец” — крэйсер „Масква”

Сёння ўваходзіць ва Ўсходняе мора...

Сталёва

Бліскаюць лодкі падводныя там, дзе кіты

Шляхам адвечным плывуць, дзе гарэзяць дэльфіны...

Піфія з Дэльфаў! Прарочыла гэта не ты!

І не Ісая прарочыў

Кроў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF