Ніва № 49 (3473), 4 снежня 2022 г.

Угодкі Слуцкага збройнага чыну. Зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы да беларускага народу

Івонка СУРВІЛЛА

Дарагія мае суродзічы-беларусы!

Так доўга, як памятаю, мая сям’я і ўся нашая беларуская грамада, часткай якой мы былі ў краінах, куды нас загнаў лёс, з захапленьнем адзначалі ў лістападзе гераічны Слуцкі збройны чын.

Мы прыпаміналі тых адважных маладых людзей, якія пайшлі бараніць сваю нядаўна абвешчаную незалежную Беларускую Народную Рэспубліку ад нашага адвечнага ўсходняга ворага, пра якога наш нацыянальны герой Кастусь Каліноўскі паўстагодзьдзя раней ужо казаў, што наш край толькі тады зажыве шчасьліва, калі маскаля над ім ня будзе.

Мы захапляліся адвагай і любоўю да свае зямелькі нашых герояў, але перад усім іхным пачуцьцём прыналежнасьці да свае Бацькаўшчыны.

Яны ведалі, пасля больш стагодзьдзя чужой залежнасьці, хто яны. Яны разумелі, што значаць словы „Воля” і „Незалежнасьць”.

Шмат наш край перажыў пасьля Слуцкага збройнага чыну. Яшчэ адно стагодзьдзе хлусьні і зьдзеку, здавалася, перамагло ідэалы 25-га Сакавіка ў нашым народзе.

Уяўляю, як цяжка было гэта ўсё бачыць удзельнікам Слуцкага збройнага чыну, якія яшчэ былі між жывымі. Я асабіста ведала двух слуцкіх змагароў, Лявона Рыдлеўскага і Алеся Змагара, якія да канца свайго жыцьця верылі ў лепшую будучыню свайго народу.

Веру ў яе і я.

Памятаючы запаветы гэтых сапраўдных герояў, хачу сёньня зьвярнуцца да тае часткі нашага народу, якая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF