Ніва № 49 (3473), 4 снежня 2022 г.

Нічога новага

Міраслаў ГРЫКА

Павеяла жахам, калі абвясцілі, што ўлада павінна выйграць чарговыя выбары, нягледзячы ні на што. А ўлада ў Польшчы павінна максімальна ўмацавацца. Паводле слоў прэзаса, слабая ўлада ў дрэнныя часы — гэта не да дабра. Вось за словамі хутка пойдуць справы. Выкарыстоўваючы дзяржаўныя рэсурсы, улада разбэсціць грамадства да дна, а наступныя «плюсавыя» хабары будуць прыкрываць усё больш рэпрэсіўныя дзеянні ўрада. Менавіта такім шляхам пайшоў Аляксандр Лукашэнка. Беларусы кінуліся грызці падараваную ім моркву, нягледзячы на тое, што яна была прымацаваная да доўгай палкі. Не паспелі яны азірнуцца, як згрызлі моркву цалкам і засталася палка, якой цяпер моцна б’юць па спіне. Жывём у кепскія часы. Парушэнне клімату, якое выклікае катастрафічныя засухі або паводкі, — гэта адно. Другое — гэта закладзеныя ў ім сацыяльныя ўзрушэнні, сумненні ў дзеючых уладах, калектыўныя псіхозы і страхі. Варта таксама чакаць масавых міграцый галодных і іх бескантрольнага патоку з Поўдня на багатую Поўнач, у Еўропу, у Паўночную Амерыку. Гэта пацягне за сабой этнічныя канфлікты і рост ізаляцыянісцкіх, сегрэгацыйных і нават расісцкіх тэндэнцый. Праявай гэтага з’яўляюцца муры і завалы, якія цягнуцца ўздоўж усходняй мяжы Польшчы. Нягледзячы на тое, што памежныя муры выклікаюць рознагалоссе, іх сацыяльная артыкуляцыя не здаецца дастаткова яснай і цвёрдай, каб урад быў вымушаны спыніць далейшае ўзбраенне межаў. Іншымі словамі, нягледзячы на шматлікія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF