Ніва № 49 (3473), 4 снежня 2022 г.

Тыповыя прадстаўнікі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Аналізуючы стан палітычна-эканамічна-сацыяльнага рэжыму, які пануе зараз у Беларусі, варта звярнуць увагу на тыпажы тых, хто яго падтрымлівае. Пры ўсёй знешняй залежнасці ад маскоўскага Крамля, многія ўнутраныя працэсы так званай «стабільнасці» забяспечваюць менавіта мясцовыя ўзгадаваныя кадры. Некалі ў гістарычных працах іх напэўна назавуць калабарантамі і апрычнікамі рэжыму. Што датычыць розных структур сілавікоў, то тут прасцей — пераважная бальшыня іх прадстаўнікоў настроена на жорсткія рэпрэсіі і задушэнне ўсялякіх праяў не тое, што апазіцыйнасці, але звычайнага іншадумства, нават побытавага. Псіхалагічны партрэт сілавікоў просты як лінія на ілбе ад фуражкі, у іх адно заданне — хапаць, біць, кідаць у аўтазак і потым за краты, катаваць, а калі будзе дадзены загад — то і забіваць. Людскага ў гэтых асобінах амаль нічога не засталося, такое поўнае расчалавечванне і дэградацыя.

Цікавей прасачыць тыпажы так званых «ябацек». Гэта разнастайныя чыноўнікі, кіраўнікі дзяржаўных устаноў і прадпрыемстваў, начальнікі цэхаў і старшыні калгасаў, якія, праўда, цяпер называюцца сельскагаспадарчымі кааператывамі, кіраўнікі ВНУ і школ, розныя ідэолагі і прапагандысты. Назва «ябацькі» пайшла і замацавалася ад іх саміх, калі яны з’яўляліся на праўладных пікетах і мітынгах пад лозунгамі «За Бацьку!», «Я — Бацька!». Збольшага іх можна класіфікаваць на чатыры групы.

Катэгорыя невукаў і хамаў. Адна з самых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF