Ніва № 49 (3473), 4 снежня 2022 г.

Аб’яднаныя беларускім словам

Уршуля ШУБЗДА

Дзякуючы намаганням беларускай дыяспары амаль у цэлай Польшчы на святых імшах гучыць беларуская мова. Пасля Познаня, Гданьска, Лодзі ды іншых гарадоў, прыйшоў час на Беласток. У першую нядзелю Адвэнту, 27 лістапада, у капліцы Маці Божай Гвадэлупскай па адрасе Wrocławska, 8 (мікрараён Zielone Wzgórze) прайшло каталіцкае набажэнства па-беларуску.

— Я думаю, што палякі нас зразумеюць, — кажа адзін з вернікаў Марат. — Многа выязджалі на захад і яны там таксама аб’ядноўваліся ў нейкія супольнасці і ім залежала на гэтым, бо гэта такі кусочак бацькаўшчыны, такое сваё і цёплае, блізкае. Вельмі прыемна. У дзяцінстве я маліўся па-польску, але пазней ужо па-беларуску і зараз нават калі чуеш імшу па-польску, тая самая імша, словы, але адчуванне зусім іншае. Меў я магчымасць пажыць крыху ў Пецярбургу і там таксама — каталіцкі касцёл, імша па-расейску і ты стаіш быццам бы чужы. У Польшчы не такі чужы чалавек. Беларуская мова на службах вельмі важная, гэта нашае і нам гэта патрэбна.

Вернікі з Беларусі, якія з’ехалі са сваёй краіны і зараз жывуць у Беластоку, спачатку пыталіся ксяндзоў, як можна сарганізаваць такія службы. У канцы быў напісаны зварот да арцыбіскупа Юзэфа Гуздка з просьбай, каб дазволіў беларускую імшу і знайшоў месца, а таксама святара, які ўмее маліцца па-беларуску. Пад зваротам падпісалася больш за дваццаць чалавек. Гэтага хапіла, каб рашэннем арцыбіскупа ад 27 лістапада праходзілі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF