Ніва № 48 (3472), 27 лістапада 2022 г.

Была губерня

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

12 лістапада ў Тамашаве-Люблінскім адбылася першая пасля рамонту тамашняй царквы багаслужба. Гэтая падзея дае нагоду прыглянуцца бліжэй шырэйшай гісторыі, якая сваім крылом закранула і нашы землі.

Тамашаў быў заснаваны адносна позна, у канцы XVI стагоддзя вялікім гетманам каронным Янам Замойскім і названы ў гонар ягонага сына Тамаша. Дарэчы, у гербе горада сам Фама Апостал. Горад быў заснаваны ў землях, якія агульна ў той час называліся Чырвонай Руссю.

Энцыклапедыя ВКЛ: «Тэрмін Чырвоная Русь пачаў ужывацца на Захадзе прыкладна тады ж, як і Чорная Русь, і працяглы час канкурыраваў з ім за «права» абазначаць адны і тыя ж тэрыторыі. [Мяркуецца], што калісьці было адно супрацьпастаўленне (белы — чорны ці белы — чырвоны), якое затым расшчапілася на два. Магчыма, што ўпершыню назва Чырвоная Русь з’явілася ў «Хроніцы Канстанцкага сабору» Ульрыха фон Рыхенталя (1420-я гады). Мяркуючы па тым, што да яе быў аднесены Смаленск, менавіта Чырвонай называлі тады тую частку Русі, якая ўваходзіла ў Вялікае Княства Літоўскае, — задоўга да таго, як яе пачалі трывала называць Белай Руссю. На карце Фра Маўра (1459) побач з Літвой паказана не Белая, а менавіта Чырвоная Русь. У яе ўваходзілі нібыта і Кіеў, і высунутая далёка на захад, у параўнанні з рэальнасцю, Разань. Паводле Яна Ласкага (1514), чырвоныя русіны «знаходзяцца ў складзе Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага». На глобусе 1535 года землі на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF