Ніва № 48 (3472), 27 лістапада 2022 г.
Кастрычніцкія гульніАндранік АНТАНЯНПерад восеньскімі Дзядамі становяцца больш заўважнымі сімптаматычныя змены ў памінальных абрадах. Колькі гадоў таму з некаторым расчараваннем адцеміў, што гарадскія могілкі з месца, дзе можна было лёгка схавацца (не важна ці з бутэлечкай недарагога вінішка і плаўленым сырком у якасці закускі, або проста прагуляцца між дрэў і скульптур з ясным меседжам), ціхай сапай ператварыліся ў прастору дэманстратыўнай журбы, бачнай абсалютна пастароннім людзям. У Вільні гэтая хваля пачалася з гістарычных могілак: спачатку праводзілі інвентарызацыю, а за ёй ішла навукова абгрунтаваная рэстаўрацыя. Цяжка знайсці аргументы супраць навуковага вывучэння некропаляў, тым больш, што ў наш час адным з самых папулярных забабонаў з’яўляецца сляпая вера ў навуку. Пасля таго, як рэстаўратары завяршалі сваю працу, цвінтары пазбаўлялі старых (вядома, небяспечных) дрэў і хаос кустоўяў. Яны станавіліся чыстымі, празрыстымі, і даволі зручнымі не толькі для школьных экскурсій, але і для паліцэйскага патрулявання — пасвяціў пражэктарам і ўсе парушальнікі ў цябе як на далоні. А ў дзень нават ліхтарыка не трэба. Абшар вычышчаны — ані злыдню, ані п’яніцы не схавацца. Троху высілкаў і сучаснай садовай тэхнікі і гістарычныя некропалі на вачах ператвараюцца ў рэпрэзентатыўныя. Туды і гасцей запрасіць не сорамна, і ў сацыяльных сетках здымак выглядае нядрэнна. Трэнд на ачышчэнне лёгка падхапілі іншыя месцы пахаванняў сталіцы Літвы. А (...) |