Ніва № 48 (3472), 27 лістапада 2022 г.

Голас свайго народа

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Размова з Галінай КАЗІМІРОЎСКАЙ — дырыжоркай Хору Вольнай Беларусі, прызёрам Фестывалю царкоўнай музыкі «Гайнаўка-2022».

— Я пачну з назвы: «Concordia» гэта згода. Адкуль такая назва, мабыць у вас шырокі спектр харыстаў?

— Гэта такая эмацыянальная назва. Хор гэта не толькі музычная суполка, гэта сям’я, гэта такі калектыў, у якім мы вельмі сябруем, шмат праводзім часу — і па за рэпетыцыямі. Гэта супольнасць аднадумцаў, людзей, у якіх падобныя каштоўнасці, жаданні і мэты. Таму «Concordia» гэта яднанне, гэта згода. Так вось гадоў пятнаццаць існуе такая супольнасць і адзінствам яна застаецца. І далей прыцягваюць людзей такія ж самыя жаданні разам спяваць добрую музыку і пражываць разам нейкае жыццё.

— Я бачу ў вас самых маладых людзей: гэта з дзяцінства ўсе?

— Хор «Concordia» зараз знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі, бо калі пачаліся пратэсты ў Беларусі і музыкі з Філармоніі выйшлі на ступенькі, каб выказаць нейкую сваю пазіцыю, заспявалі «Магутны Божа», я, як дырыжор, як харавік, зразумела моц і патрэбу поўнага аб’яднання — яднанне, згода, быць разам з народам і праз песню — вельмі добры інструмент, калі мы можам адчуць адзін аднаго, быць плячом да пляча. І хор у гэтым сэнсе з’яўляецца такой ідэальнай канструкцыяй, таму што ў хоры вельмі важна спяваць разам. То-бок як і ў жыцці — намаганні аднаго чалавека могуць не даць ніводнага выніку, а калі мы аб’яднаемся разам, можа штосьці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF