Ніва № 48 (3472), 27 лістапада 2022 г.
Памяць пра гісторыю і сям’ю (87)Мікалай ПАНФІЛЮКІ маё пытанне да аўтара таго рэпартажу Патрыка Панасюка пра злачынную дзейнасць Івана Марчука: ці алкаголік мог гэта ўсё зрабіць і мець сваю жывёлу і неабходнае абсталяванне ў гаспадарцы? А ён жа меў, як і ўсе. І сваю другую жонку Насцю моцна кахаў, і хаця яна была не такой прыгожай і стройнай, як гэта першая Ольга. Але пагадзіўся ён і з гэтым. І я ўжо пісаў, што калі ён вярнуўся з Нямеччыны дамоў, паспяшыў на радзіму сваёй жонкі (а ці быў п’яны і ці Ірэна С. магла гэта помніць? А маці магла ёй нагаварыць рознага пасля многіх гадоў) і прасіў, каб яна вярнулася да яго, хаця яна была і замужам, і хіба дзіцятка ўжо было. Але яна не згадзілася і не хацела парушыць клятвы і прысягі шлюбу. І некаторыя людзі ў нас, якія незнарок з ёю сустракаліся недзе там многа гадоў пасля, казалі, што Ольга вельмі шкадавала, што не вярнулася да свайго любімага Івана М. І я ўпэўнены, што ён насіў бы яе на руках сваіх і не толькі, бо і дзеці былі б. А так? А з Насцяй у іх дзяцей не было. І ў канцы гэты чалавек плюнуў на гэта ўсё, бо якая чакае яго і жонку перспектыва і каму патрэбнае багацце? А нападкі камуністаў чуваць з усіх старон і то пераважна зблізку І ён усё і сядзібу з будынкам (хату недзе далёка прадаў), і зямліцу, лугі... прадаў і таксама жывы інвентар, як каровак... людзі ў яго адкупілі. І ён за гэтыя грошы (і хіба не ўсе) купіў у Гайнаўцы сядзібу, дзе красаваўся прыгожы дом і да яго падобнае яшчэ нешта ды (...) |