Ніва № 48 (3472), 27 лістапада 2022 г.

Спяшаймася кахаць людзей, што так хутка адыходзяць...

Юрка БУЙНЮК

У панядзелак 14 лістапада 2022 года быццам гром з яснага неба дайшла да мяне навіна аб тым, што на 83 годзе памёр Прафесар Ян Чыквін. Прафесар быў вельмі важным чалавекам у маім жыцці. Мы з ім пазнаёміліся, здаецца, вясною 1997 года, калі я вучыўся ў другім класе Бельскага белліцэя. У гэты час нас, маладых людзей, пісала, каб не схлусіць, асоб дваццаць. Памятаю, што Марк Рубашэўскі пісаў вельмі цікавыя апавяданні, а астатнія займаліся паэзіяй. Вельмі добрыя вершы пісалі Жанэта Роля, Юстына Каралько, Люцына Данілюк, Моніка Юрчук, Эва Аўсяючук, Мажэна Жменька і многія іншыя. Дзевяностыя гады гэта быў залаты час для нас, маладых. Пачатак трансфармацыі і дэмакратычнай свабоды гэта пік папулярнасці беларускай культуры на Беласточчыне. Думаю, што я ўзроўнем творчасці быў на самым канцы. Усім нам тады было па 15-18 гадоў. Тады Прафесар Ян Чыквін адкрыў паэтычны кружок, якога быў старшынёю. Памятаю, што гаварыў, каб мы вельмі добра вучыліся, таму што калі добра вучыцца дык у будучыні паэт будзе мець лёгкую працу і тады будзе мець вельмі многа часу на творчасць. Прафесар заахвочваў, каб мы многа чыталі, таму што кнігі адкрываюць вочы на свет і становяцца інспірацыяй для творчасці. Апрача вядзення паэтычнага кружка Прафесар яшчэ прыязджаў у ліцэй на аўтарскія сустрэчы з Сакратам Яновічам, Надзеяй Артымовіч, Юрыем Баенай, Міхасём Шаховічам, Жэняй Мартынюк і іншымі «белавежцамі». Пра гэта я (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF