Ніва № 48 (3472), 27 лістапада 2022 г.
Асеннія сустрэчы з беларускім фальклорам у ЧыжахАляксей МАРОЗУ час ХХVІІ Асенніх сустрэч з беларускім фальклорам, якія 6 лістапада прайшлі ў святліцы ў Чыжах, асабліва вылучыліся патрыятычныя беларускія песні, якія ўвялі шматлікую публіку ва ўзнёслы настрой і тая доўга апладзіравала выканаўцам. Цікавымі былі абрад «Жніво» і народныя творы ў арыгінальных апрацоўках. Спевы папаўняліся аўтарскімі творамі ў выкананні вядомых на Гайнаўшчыне спевакоў. Патрыятычны настрой увялі песні, якія праспявалі тры дзяўчыны з калектыву «Крэсоўкі». Яны раней захаплялі публіку ў час іншых беларускіх мерапрыемстваў, выступаючы перш за ўсё з народнымі творамі ў арыгінальнай апрацоўцы лідаркі групы Эвы Іванюк. — Мы два гады таму пачалі супольна спяваць з калядак. Пасля сталі выконваць народныя песні. Я іх апрацоўвала на тры галасы. Пазней сталі спяваць аўтарскія творы. Падчас Асенніх сустрэч з беларускім фальклорам мы рашылі выступіць крыху інакш. Хацелі, каб нашы песні крыху запаланілі сэрца публікі і на сённяшняе мерапрыемства падрыхтавалі душашчыпальны рэпертуар, які не гучыць на фэстах. Заспявалі гімн «Магутны Божа», твор «Айчына» гурту «Кардон» і песню «Аксамітны летні вечар». У сваім стылі выканалі яшчэ іншыя творы без музычнага акампанементу і на тры галасы. Я спяваю першым голасам, а некаторыя партыі выконваю сола, — сказала Эва Іванюк, лідарка калектыву «Крэсоўкі». — Я закончыла Музычную школу ў Гайнаўцы, зараз спяваю ў хоры Галоўнай гандлёвай (...) |