Ніва № 48 (3472), 27 лістапада 2022 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (51) Апошні з першых

Андрэй СЦЕПАНЮК

Усё калісь канчаецца. Так многа канчаецца восенню. Адышоў апошні з першых, тых, якія паставілі трывалы і годны падмурак беларускаму слову ў пасляваеннай Польшчы. Перайшоў мяжу вечнасці Ян Чыквін.

Сакрат Яновіч, Георгій Валкавыцкі, Віктар Швед, Алесь Барскі, Ян Чыквін і другія... Засталіся Словы...

Мабыць, аб творчасці Яна Чыквіна напісана найбольш з усіх „белавежцаў”. І пэўна яшчэ паўстане не адна навуковая праца аб разнароднай дзейнасці паэта, празаіка, крытыка, навукоўца, рэдактара, шматгадовага старшыні літаратурнага аб’яднання „Белавежа”. Таму прапаную ў тую пару прысвяціць час на хвіліну задумы над вершамі паэта. Няхай кожны з чытачоў нагадае, або ўпершыню заглыбіцца ў яго лірыку. Мінімум нашых слоў, максімум слоў Яна Чыквіна, парафразуючы словы радыёвядучага Пётра Качкоўскага („Minimum słów, maksimum muzyki”).

* * *

Першы зборнік „Іду” і верш, які яго пачынае:

Бацькам

Я жыць хачу, як вы жылі:

Сярод палёў, звяроў і чыставоддзя,

Здалёк ад гарадоў, машын

І цывілізаваных паводзін.

Мне вясковага хочацца хлеба,

З дзежы высокай — шчэ дзедавай,

Малака і поўну каструлю

З лупінай наваранай бульбы.

Як хлеба, мне хочацца зелені,

Цішыні, надвячоркаў росных,

Шчасця, нічым не раздзеленага,

І дарог палявых, няпростых.

Дзе лёгка зусім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF