Ніва № 48 (3472), 27 лістапада 2022 г.

Як знайсці праўдзівую інфармацыю

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

26 лістапада пазначаны ў календары як Сусветны дзень інфармацыі. Гэтае свята было ўстаноўлена па ініцыятыве Міжнароднай Акадэміі Інфарматызацыі. Дата была абраная невыпадкова. Менавіта 30 гадоў таму, 26 лістапада 1992 года, пад эгідай згаданай акадэміі быў арганізаваны першы міжнародны форум па інфармацыйных тэхналогіях і міжнароднай супрацы ў галіне інфарматызацыі. А ўжо праз два гады ЮНЕСКА зацвердзіла дзень афіцыйна. Раней казалі, хто валодае інфармацыяй, той валодае светам. Гэтую даўнюю прымаўку даўно варта перафразаваць на іншую. Светам зараз валодае той, хто ўкараніць найбольш фальшывай інфармацыі. Нездарма абрэвіятура СМІ (сродкі масавай інфармацыі) усё часцей расшыфроўваецца як «сродкі масавай ідыятызацыі». Якіх «вяршынь», а дакладней глыбінь бяздоннага дна, можа дасягаць дзяржаўная інфармацыйная прапаганда, выразна відаць на прыкладзе цяперашніх Расеі і Беларусі. Але і на Захадзе з медый, розных інфармацыйных рэсурсаў, сацыяльных сетак выплывае столькі хлусні, што чалавек часта апынаецца ў лепшым разе ў разгубленасці, а ў горшым — у палоне ілюзорнасці і чужога навязанага светагляду.

У ХХІ стагоддзі, дзякуючы імкліваму развіццю інфармацыйных тэхналогій, значна вырасла агульная інтэнсіўнасць інфармацыйнай плыні. Гэтая бурлівая плынь лёгка падхоплівае чалавека, нясе па хвалях і дэзарыентуе яго ў прасторы і ацэнах. А сапраўднай і праўдзівай інфармацыі ў цяперашнім свеце становіцца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF