Ніва № 48 (3472), 27 лістапада 2022 г.

Ян пад вечным вязам

Міра ЛУКША

Які быў сын шляхетных Беларусаў, калісьці басаногі хлопец з падляшскай вёскі, ваеннае дзіця?

Ян Чыквін: — Гэта пытанне цікавае нават для мяне самога. Мая біяграфія мае шэраг пластоў. Я жыў на вёсцы першыя дзесяць гадоў. Потым недзе ад 1950 г. да 1959 г. у Бельску, потым пачынаецца варшаўскі перыяд — 1959-1964 гады, потым, з маленькім перапынкам, я вяртаюся, жыву ў Беластоку, потым зноў тры гады ў Варшаве, потым зноў вяртаюся ў Беласток. І пачынаючы з 1984 г. я дванаццаць гадоў зноў у Варшаве... А так — або Беласток, або Бельск. Звязана гэта і з маёй працай — ад 1985 г. да 1997 г. я быў супрацоўнікам Варшаўскага ўніверсітэта. Я ад 1990 года жыву ў Бельску. Так што таго вясковага майго перыяду толькі першыя гады майго жыцця. А другая справа, што маё маленства, мае дзіцячыя гады былі перарваныя. І мая паэзія ў многай ступені з’яўляецца перажываннем тых дзіцячых, юначых гадоў, якія я павінен перажыць на вёсцы, якія былі спынены — я іх перажываю ў творчасці, у паэзіі. Ствараю нейкі міф, вясковага жыцця, вясковага хлопца, дзіцяці. Міф. Можна гэта назваць яшчэ больш трапна — гэта пэўная эстэтызацыя, ідэалізацыя вясковага жыцця. Хоць тут няма ніякага перабольшвання ў гэтай ідэалізацыі, таму што вясковае жыццё мае свае несумненныя дадатныя бакі. Для мяне найцікавейшым момантам вясковага жыцця, у прыватнасці майго жыцця, было адчуванне свабоды. Вольнасці. Вясковае дзіця, як і я меў, як адчуваў, — мае бацькі ў нічым мяне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF