Ніва № 47 (3471), 20 лістапада 2022 г.

Архангел Міхаіл

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

21 лістапада адзначаецца ў нас свята Міхаіла, асабліва ж, як падае партал orthodox.pl, у Бельску-Падляшскім, Орлі, Войшках, Старым Корніне, Трасцянцы, Журобічах, Вульцы-Выганоўскай, Фастах і ў шмат якіх яшчэ экзатычных нам мясцовасцях, дзе храмы яму прысвечаныя, м.інш. у Носаве, што недалёка за Бугам, у Бела-Падляшскім павеце Ды і ў не надта далёкіх Сынкавічах на Зэльвеншчыне, пра якую нядаўна была на гэтых старонках згадка. А далей — гэта знакавыя будоўлі Гамбурга, Мюнхена, Вены, Люксембурга, Мехікі...

З Вікіпедыі: «Архангел Міхаіл, або Архістратыг Міхаіл, або Арханёл Міхаэль (Міхал) — паводле Бібліі, адзін з сямі самых вышэйшых анёлаў, якія служаць Богу і з’яўляюцца выканаўцамі Яго волі. У «Апакаліпсісе» Іаана Багаслова ён падаецца абаронцам хрысціян і звяргальнікам з неба цмока з яго початам.»

І далей: «Архангел (грэч.: ?ρχάγγελος, літаральна «галоўны ангел») — ангел высокага рангу. Істоты падобныя на архангелаў знаходзяцца ў шэрагу рэлігійных традыцый, але слова «архангел» само, як правіла, звязана з абрамічнымі рэлігіямі, як іудаізмам, хрысціянствам і ісламам. Міхаіл і Гаўрыіл прызнаюцца архангеламі ў іудаізме, ісламе і большасцю хрысціян. Кніга Товіт, якая ўваходзіць у каталіцкую і праваслаўную Бібліі, але лічыцца апакрыфічнай для пратэстантаў, згадвае Рафаэля, які таксама лічыцца архангелам. Архангелы Міхаіл, Гаўрыіл і Рафаэль шануюцца Рымска-каталіцкай царквой святам 29 верасня і Праваслаўнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF