Ніва № 47 (3471), 20 лістапада 2022 г.

Водгук на кнігу Вітаўта Мартыненкі „Прадмовы й Пасьляслоўі”

Уладзімір ШЫПІЛА

Выхад кнігі Вітаўта Мартыненкі пасля завяршэння ягонага творчага і зямнога шляху стаўся прыемнай падзеяй, асабліва ў час, калі расейская акупацыйная ўлада выкараняе ўсе праявы беларускай культуры на Беларусі. Асабліва парадавала, што гэтая кніга выйшла ў Эстоніі — краіне, якая з вялікім разуменнем ставіцца да беларусаў.

Мне ў свой час пашчасціла сустрэцца і пагутарыць з Вітаўтам на розных музычных фестывалях, сярод якіх вылучаецца слыннае „Рок-кола”. Чалавек, які настолькі адданы вывучэнню айчыннай музыкі, выклікаў у мяне павагу. Разам з тым, Вітаўта я зусім не часта бачыў у інфармацыйнай прасторы, хіба што найбольш яскрава запомніўся ён мне як удзельнік дакументальна-мастацкай кінастужкі „Музыка. Мова”, створанай пры падтрымцы Арт Сядзібы, дзе ў фрагментах аўтар кнігі дзеліцца некаторымі ўспамінамі пра развіццё музычнага руху ў Беларусі, наўпроставым сведкам чаго ён быў. Разглядаючы фотаздымкі з ягонай кнігі, я прыгадаў, што некаторыя з іх я бачыў у аздабленні буклетаў розных беларускіх калектываў. Што характарызуе стыль Вітаўта Мартыненкі ў маім разуменні — дык гэта трапнасць. Аўтар вылучаў галоўнае, гэта значыць, стараўся засяродзіцца на музычных „фішках” тых калектываў, пра якія пісаў. З усёй шчырасцю можна сцвярджаць: Мартыненка больш любіць сваё, айчыннае.

Некаторыя думкі аўтара пра творчасць беларускіх і замежных выканаўцаў выклікалі ў мяне неадназначнае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF