Ніва № 47 (3471), 20 лістапада 2022 г.

Пісьменніцтва — занятак мазахіста

Уля ШУБЗДА

На адным літаратурным форуме нехта параўнаў гэтае рамяство да дрэннага сексу. Пачынаеш зноў і зноў, і кожны раз абяцаеш сабе, што сёння будзе лепшая ноч, але зноў сябе расчароўваеш. Магчыма няма другога хобі, якое было б такім пакутлівым і супярэчлівым, але некаторыя яго выбіраюць.

Літаратурная рэпутацыя стваралася на сумеснай працы

— На сайце Рацыі я прачытаў інфармацыю, што чатыры гады мінула з часу смерці майго сябра Уладзіслава Ахроменкі, — успамінае паэт Сяргей Сыс. — Божа, час плыве, столькі прынёс новага... Не так даўно мы сустракаліся разам у Беларусі, калі ён вяртаўся з Чарнігава. З Максімам Клімковічам дзяліліся меркаваннямі пра іх новыя творчыя праекты. Мяне заўсёды здзіўляла, як розныя творцы могуць разам ствараць супольныя мастацкія творы.

Сяргей Сыс параўноўвае той літаратурны дуэт да Ільфа і Пятрова, якія супольна стваралі свае сатырычныя творы ў Маскве ў першай палове ХХ ст. Ахроменка з Клімковічам таксама пісалі іранічныя, жартаўлівыя тэксты пра нядаўнюю гісторыю, або рэчаіснасць, у якой яны жылі.

— Нейкім фантастычным вобразам перапляталіся гістарычныя факты, іхнія выдумкі, фантазіі, — працягвае Сыс. — Гэта стварае такі фон, як магло б быць з нашай краінай, з Беларуссю, з суседскай Польшчай, Літвой, калі б гісторыя пайшла другім шляхам. Я чытаў тры аповесці, якія яны стварылі разам, а „Янкі, альбо апошні наезд на Літве” гэта найбольш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF