Ніва № 47 (3471), 20 лістапада 2022 г.

Разам спяваем родную песню

Міра ЛУКША

«Пявучыя сем’і» — адна з навейшых ініцыятыў Беларускага грамадска-культурнага таварыства, задуманая яшчэ сакратаром БГКТ Валянцінай Ласкевіч. Чацвёрты раз запар у сядзібу Галоўнага праўлення па вуліцы Варшаўскай, 11 у Беластоку збіраюцца аматары беларускай песні — слухачы і выканаўцы, якіх не зможа асенняя аўра (23 кастрычніка), для якіх гэта яшчэ адна сустрэча з роднай песняй. У фінансаванні мерапрыемства дапамагло БГКТ Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы. З 2019 года сустрэча — не конкурс, а агляд, значыць, узнагародай з’яўляецца само выступленне.

— Вельмі прыемна прымаць вас у сценах Беларускага таварыства пры нагодзе «Пявучых сем’яў», — пачаў імпрэзу старшыня ГП Васіль Сегень. — Вітаю перш за ўсё выканаўцаў песень, тых, хто іх рыхтаваў, і ўсіх тых, хто прыйшоў дапамагаць ім сваёй прысутнасцю ў самых лепшых выкананнях беларускай песні. Гэта агляд, але гэта не азначае, што ніякіх узнагарод ці хутчэй падарункаў не будзе. Выступаюць сем’і, якія не пасаромеліся падзяліцца сваім спевам з публікай, якая багата сабралася ў зале, каб паслухаць родную песню. Я хачу пажадаць спевакам, якія ўпершыню прыбылі на мерапрыемства, каб гэта не было іх першае выступленне на сцэне, і нашага таварыства, і іншых беларускіх сцэн. І падзякаваць, што вы спяваеце па-беларуску, не забываеце беларускіх песень; спядзяюся, што будзеце пераказваць, перадаваць беларускую песню юным артыстам. А гэта сведчанне толькі таго, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF