Ніва № 47 (3471), 20 лістапада 2022 г.

«Арляне» спяваюць 75 гадоў

Аляксей МАРОЗ

Народны беларускі калектыў «Арляне» з Орлі дзейнічае найдаўжэй з ліку ўсіх беларускіх калектываў і хароў Беласточыны, бо ажно 75 гадоў. У 1946 годзе заснаваў яго арлянскі псаломшчык Радзівон Агіевіч, які стаў першым музычным кіраўніком калектыву. Першапачаткова называўся ён «Мандаліністы — спевакі з Орлі» таму, што многія члены ігралі на мандалінах, балалайках, гітарах і арфе. Зараз калектыў называецца «Арляне» і расслаўляе беларускае слова і культуру ў ходзе шматлікіх мерапрыемстваў. Калектыў з Орлі перамагае на Фестывалі «Беларуская песня» і дабіваецца поспехаў у час іншых аглядаў. Мікола Фадзін з Гродна з’яўляецца мастацкім кіраўніком «Арлян» ужо больш за 30 гадоў. У час яго працы з калектывам «Арляне» выступалі ў Беларусі дзясяткі разоў, а асноўны рэпертуар калектыву складаюць песні на беларускай літаратурнай мове.

Многа цёплых слоў пачулі члены арлянскага калектыву падчас святкавання юбілею 75-годдзя дзейнасці «Арлян», які 22 кастрычніка праходзіў у Гмінным асяродку культуры ў Орлі. Госці, едучы на юбілейнае мерапрыемства, мелі нагоду бачыць у Арлянскай гміне дарожныя ўказальнікі на польскай і беларускай мовах (адзінай такой гміне ў Польшчы). У канцэртнай зале Гміннага асяродка культуры ў Орлі калектыў «Арляне» захапіў публіку выкананнем беларускіх песень у апрацоўцы мастацкага кіраўніка Міколы Фадзіна. У двух блоках «Арляне» ўмела выступілі таксама з фрагментамі польскіх і яўрэйскіх песень, спявалі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF