Ніва № 46 (3470), 13 лістапада 2022 г.

Блуканне па канфесійных ухабінах

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З 3 па 5 лістапада прайшла ў Беластоку міжнародная навуковая канферэнцыя «Палякі ў Беларусі ад Студзеньскага паўстання да ХХІ стагоддзя — Каталіцкі касцёл». Мне не ўдалося прысутнічаць у два першыя дні, аднак дзякуючы ветлівасці спадара Тадэвуша Гавіна атрымаў я аднайменны том матэрыялаў, тэматыка якіх супадала з праграмай канферэнцыі. Таму мой тэкст будзе часткова базіравацца на згаданых матэрыялах, а яго загаловак падсцібраны ў Аляксея Талстога...

Магчыма, што даклады, зачытаныя на канферэнцыі, гучалі інакш, чым напісаныя артыкулы, бо ж тэма палякаў у Беларусі шырокая ды глыбокая і змест кніжных матэрыялаў папросту мог быць яшчэ папоўнены. А прыкладам гэтаму даклад крышку вядомага са старонак «Нівы» сядлецкага прафесара Адама Бобрыка, які менавіта папаўняў напісаны ім артыкул, прысвечаны Касцёлу ў незалежнай Беларусі...

Вусны даклад прафесара Бобрыка быў бадай больш анекдатычны чым навукова-даследчы. Вось крыху раней на канферэнцыі была мова пра ксяндза прафесара Рамана Дзванкоўскага, які шмат падарожнічаў да католікаў у Савецкім Саюзе, у тым ліку і ў Беларусі. Для прыкладу: наведаў ён аднойчы каталіцкую сям’ю ў Мінску і спытаў у маладога сына сваіх тамашніх гаспадароў, ці той ганарыцца тым, што з’яўляецца палякам. А той адказаў адмоўна. Чаму? «Бо ў палякаў няма герояў». Палякі ў СССР паказваліся менавіта ў адмоўным кантэксце — не было ў іх ліку такіх, як савецкія, што сваім целам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF