Ніва № 46 (3470), 13 лістапада 2022 г.

Віктар Бура

Мікалай ПАНФІЛЮК

Гэта парадачны і добры чалавек. А таксама дзеяч, арганізатар і герой цэлага Падляшша. Колькі я памятаю, ён заўсёды распаўсюджваў родную беларускую мову, нашу гісторыю і культуру. Калі я яшчэ быў лістаношам, дык Віктар Бура ўсюды вёў актыўную дзейнасць. А калі я пачаў працаваць на пошце, дык спадар Бура мяне шчыра палюбіў за маю беларускую справу, за шматлікія допісы ў «Ніве», за дзейнасць як лістаноша — меў я найбольшую падпіску на родны часопіс «Ніву», бо разносіў яе амаль у кожную хаціну, прыблізна па 250-300 экзэмпляраў, а падпіска была гадавая, каштавала 28 злотых. Але і сёння «Ніва» ёсць танная І людзі за дробязь і часта за глупства валяць намнога больш грошай, чым каштуе родная «Ніва». Што ж, такая чалавечая натура.

І я пасябраваў з гэтым адданым беларусам і патрыётам роднай зямлі. Яго найбольшая дзейнасць на Гайнаўшчыне на ніве культуры, асветы, гісторыі... і на фоне сваёй гаворкі прыпадала ў разгар нашай камуны. Віктар на выдатна спраўляўся са сваімі абавязкамі. Па ўсіх гмінных вёсках арганізаваў беларускія фэсты і конкурсы, пераважна на сельскагаспадарчыя тэмы, і то пад голым небам, у нас паблізу гміны. Хто браў удзел у конкурсах і быў пераможцам, атрымліваў каштоўныя рэчавыя ўзнагароды. Я, праўду кажучы, не браў удзелу ў конкурсах, і то з простай прычыны: замнога хваляваўся, а прытым і баяўся, лічыць, вялікай публікі. Бо людзей было процьма. За такую народную агітацыю і адданасць роднаму слову, песні, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF