Ніва № 46 (3470), 13 лістапада 2022 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА № 50. Паэзія жыцця і смерці.

Андрэй СЦЕПАНЮК

Неспадзявана і хутка прайшлі ўжо два гады з часу, калі запрапанаваў я чытачам „Нівы” сваю „Вершаўчытальню”. Вось яе пяцідзясяты выпуск перад вамі. Не будзе ён святочным хаця б таму, што да святкавання няма настрою. Лістападаўская дэпрэсія нічым папраўдзе не розніцца ад гэтай штодзённай, якая коле ў душу і не дазваляе глянуць на свет з за ружовых, а не чорных акуляраў, але ж да таго яшчэ даходзяць штораз сумнейшыя весткі з за ўсходняй мяжы, дзе папраўдзе канчаецца спакойны час жыцця не аднаго пакалення. Нічога ўжо не будзе такім як было, хаця не да канца гэта сабе ўяўляем. Можа таму, што не даплыло яшчэ да нас мора смерці, якое разлілося па ўкраінскай зямлі і замест сіняга становіцца штораз больш чырванейшым ад крыві. З жахам слухаю аповед знаёмай украінкі, якая шмат гадоў працуе ўжо ў Польшчы, пасля яе апошняй пабыўкі ў сваёй роднай вёсцы недалёка Роўнага. „Не магла завезці маці на аперацыю ў бальніцу з за таго, што ва ўсім раёне няма святла. У нас ужо таксама вайна”. І да таго яшчэ сустрэча з бежанкай з Беларусі, якая мала гаворыць аб тым, як вядзецца ёй у Польшчы, а часцей вяртаецца да таго, што яе маці засталася там, у Беларусі, дзе трывае неверагодны тэрор і людзі жывуць як пад акупацыяй. І адбываецца гэта некалькі дзясяткаў кіламетраў ад „спакойнага” месца нашага бытавання.

* * *

Першая „Вершаўчытальня” змясціла ў сабе вершы двух тузоў беларускай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF