Ніва № 46 (3470), 13 лістапада 2022 г.

Вораг народа з Супрасля

Радаслаў МАЦІЕВІЧ

Рамуальд Муклевіч, псеўданім Марс, амаль зусім невядомы на сваёй радзіме і забыты на сваёй радзіме з выбару — у Расіі. Быў камандуючым Ваенна-марскім флотам СССР. Забілі яго падчас вялікага тэрору. Нарадзіўся 7 снежня 1890 г. у Супраслі, загінуў 10 лютага 1938 г. у месцы расстрэлу ў Камунарцы. Дваюрадны дзед журналіста Мацея Халадоўскага.

——————————————-

Надзвычай папулярны ў сучаснай Расіі маршал Канстанты Ракасоўскі лічыцца самым высокапастаўленым палякам у іерархіі Чырвонай Арміі. Аднак гэта не зусім дакладна. Рамуальд Муклевіч, які нарадзіўся на Беласточчыне, несумненна, быў «самым паспяховым» палякам усіх часоў ва ўсіх флатах. Флот Савецкага Саюза быў значна неўкамплектаваным у выніку Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў, але ён па-ранейшаму быў адным з найбуйнейшых флатоў у свеце. Хлопец з Супрасля меў званне галоўнакамандуючага флотам Савецкага Саюза, адпаведнае сённяшняму «адмірал флоту» (маршал). У 1926-1931 гадах Рамуальд Муклевіч камандаваў флотам трох акіянаў: Балтыйскага, Чарнаморскага і Паўночнага (Баранцава мора і Ціхага акіяна), а таксама некалькімі рачнымі і Каспійскім флатамі. Пад яго камандаваннем знаходзіліся сотні караблёў і спадарожных берагавых адзінак.

Вайсковая кар’ера Рамуальда Муклевіча была даволі незвычайнай нават для ўмоў тагачаснай бальшавіцкай Расіі, калі ўчарашнія шарагоўцы ці падафіцэры цягам года-двух падымаліся на пасады камандзіраў дывізій ці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF