Ніва № 46 (3470), 13 лістапада 2022 г.

Сынковічы. Вера і вернасць

Сяргей ЧЫГРЫН

У Мінску накладам 1000 асобнікаў выйшла з друку ўнікальная кніга пра славуты Сынковіцкі храм „Сынковічы. Вера і вернасць”. Аўтарам кнігі з’яўляецца настаўніца сярэдняй школы ў вёсцы Елка Зэльвенскага раёна Святлана Літвінчык.

Па-першае, кніга вельмі прыгожа аформлена, на добрай крэйдавай паперы, багата на каляровыя і чорна-белыя ілюстрацыі, дзе надрукавана і шмат рэдкіх фотаздымкаў. Па-другое, у ёй змешчаны ўспаміны людзей пра тое, якой была царква ў Сынковічах да свайго закрыцця ў 1959 годзе і пра тое, як у канцы ХХ стагоддзя яе зноў адкрывалі. Па-трэцяе, гэта першая сур’ёзная праца вясковай настаўніцы Святланы Літвінчык, калі не лічыць яе першы зборнік паэзіі выдадзены саматужным спосабам пару гадоў таму.

Аўтар кнігі Святлана Літвінчык адзначыла, што «мэта выдання „Сынковічы. Вернасць і вера” — не толькі аднавіць і ўзгадаць гісторыю старажытнага храма, але і ўвекавечыць праз успаміны доўгажыхароў, сведак, „жыццё” святыні ў розныя перыяды. Кожны асобны расказ — запамінальны, змястоўны — стаў адным цэлым для стварэння вобраза крэпасці-волата, які жыве і будзе жыць, званы якога будуць разносіцца далёка за межамі Сынковічаў і запрашаць тысячы паломнікаў да малітвы, гутаркі з Богам. Я вельмі ўдзячна настаяцелю храма айцу Арсенію Ананку за ініцыятыву, падказку і дапамогу, і вельмі шчаслівая, што выданне пабачыла свет».

Пачынаецца кніга з успамінаў пра дзейнасць храма пасля Другой сусветнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF