Ніва № 46 (3470), 13 лістапада 2022 г.

Арлянскія яўрэі на рысунках Міхала Мінцэвіча

Аляксей МАРОЗ

Адкрыццё выставы рысункаў нашага ніўскага карэспандэнта і гісторыка-краязнаўца Міхала Мінцэвіча адбылося 29 кастрычніка ў Гмінным асяродку культуры ў Орлі ў прысутнасці многіх жыхароў Арлянскай гміны. Выкананыя тушшу і пяром малюнкі праілюструюць рыхтаваную да выдання кнігу Міхала Мінцэвіча пра Орлю і наваколле ў першай палове ХХ стагоддзя, калі яўрэі складалі значную частку жыхароў мястэчка.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі войт Арлянскай гміны, Гмінны асяродак культуры і сам Міхал Мінцэвіч. На рысунках паказаны жанравыя сцэны з жыцця яўрэйскай супольнасці ў трыццатых гадах і трагічныя падзеі перыяду Другой сусветнай вайны. Выставе спадарожнічаюць сабраныя Міхалам Мінцэвічам успаміны сведкаў таго часу і архіўныя матэрыялы.

— Вы найважнейшыя. Калі б не вы, не трэба было б рыхтаваць экспазіцыю. Гэтая выстава паўстала дзякуючы старажылам, якіх ужо няма сярод нас. Найстарэйшыя жыхары расказалі мне гісторыі свайго жыцця. У выніку я запісаў некалькі соцень успамінаў сведкаў гісторыі. Пазней дайшлі матэрыялы Інстытута нацыянальнай памяці з паказаннямі сведкаў тадышніх падзей. Жанравыя сцэны я стараўся нарысаваць так, каб як мага найбольш верна адлюстраваць гістарычныя падзеі, — сказаў Міхал Мінцэвіч на фоне экспазіцыі «Выстава малюнкаў пяром Міхала Мінцэвіча». Экспазіцыю склалі рысункі тушшу і пяром, выкананыя для кніжкі пра Орлю і наваколле першай паловы ХХ стагоддзя і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF