Ніва № 46 (3470), 13 лістапада 2022 г.

Памяць і бяспамяцтва

Яўген ВАПА

Першы тыдзень лістапада як што год кліча нас сваім адвечным парадкам прынесці даніну памяці адышоўшым продкам — блізкім сямейнікам і тым, без зямнога прабывання якіх многае не змянілася б вакол нас у штодзённым жыцці, мастацтве, культуры, пісьменстве, навуцы. Гэта асаблівы час памятаць і ўзгадваць усіх тых, хто склаў і ахвяраваў свае жыцці ў змаганні за свабоду сваіх народаў і незалежнасці айчын. Тых агульнавядомых герояў і тых ананімных, невядомых, загінулых і расцярушаных па ўсім свеце. Адным словам, восеньскія Дзяды ў сваім паганска-хрысціянскім сімбіёзе затрымліваюць нас у сваёй штодзённай мітусні на момант рэфлексіі пра прамінанне і ўшанаванне асоб, якіх ужо няма на зямлі, але памяць пра іх не павінна загінуць з апошнімі здзьмухнутымі свечкамі ў час пахавання. Менавіта калі мы палім зараз на магілах знічкі, а ў храмах і дамах свечкі — проста цяплом і святлом выбудоўваем нябачныя, але так патрэбныя масты паміж светамі бачнага і нябачнага. Тыя павуцінныя нітачкі, якія выплятаюць нашу памяць, як указальнікі паказваюць дарогу ў абодва бакі. Бо ж мы ведаем і верым у тое, што менавіта ў гэты час адышоўшыя прыходзць пагасцяваць у нас. А гасцей хаця і нябачных і нябесных прымалі ў нас з дзеда-прадзеда. Хай так будзе і надалей. Не мяняйма гэтага адвечнага, касмічнага, Божага парадку. Бо ці ж і нас саміх не чакае той жа самы шлях пераходу з зямнога жыцця ў вечнасць, памяць або бяспамяцтва нашых родных і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF