Ніва № 46 (3470), 13 лістапада 2022 г.

Туман ярам...

Міраслаў ГРЫКА

Туман — гэта не толькі атмасферная з’ява, гэта насамрэч жывая істота, як фізічная, так і метафізічная. Ва ўсялякім разе, для мяне гэта нешта папалам — і рэальнае, і экстрасэнсорнае, як наяве і ў сне; нешта канкрэтнае і неканкрэтнае, такім чынам, тварэнне, такое ж сузіральнае, як і ўяўнае. Асабіста ўва мне туман выклікае жах. Гэты страх ідзе рука аб руку з уражаннем, што наш свет пагружаны ў непраглядны туман і людзі цалкам заблудзіліся ў ім. Гэта вельмі дрэннае ўражанне. Бо што, калі гэта апярэджвае пэўнасць? Аднойчы назіраў такую з’яву: позні вечар, лета. Я стаяў на высокім беразе ракі, любаваўся барвовым ззяннем сонца. Набліжалася змярканне. На вільготных балоцістых лугах па той бок Нарвы ўтвараўся туман. Спачатку млявы, павалочысты, раптам ператварыўся ў шэра-малочны прыбой, які ўсё хутчэй пачаў спаўзаць да ракі. Раптам спыніўся на яе пахілым беразе, нібы разважаючы, ці ўдасца яму перасекчы ватарлінію. За маёй спінай былі сухія вясковыя пашы вакол маёй вёскі, да яе вяла палявая дарога, выезджаная вазамі. Перада мною разляглася туманная пачвара. Раздзяляла нас толькі рака, на адно імгненне. Туман накаціўся на раку, накрыўшы паверхню вады бурлівай хваляй. Спыніўся на момант пакуль пераплыў, пасля выбраўся на пашы, заплыўшы ўсе сляды палявой дарогі. Я нават не заўважыў, як агарнуў мяне. Пачвара. Цмок. Я не мог бачыць далей сваёй выцягнутай рукі. Вяртанне дадому было драматычным. Я блукаў у тумане, як у лабірынце. Шмат (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF