Ніва № 46 (3470), 13 лістапада 2022 г.

Доўгая дарога вайны

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У кожнай трагічнай, моцна стрэсавай, ці проста праблемнай сітaуацыі чалавечы мозг ліхаманкава шукае выйсця, у ім спрацоўвае інстынкт самазахавання і жаданне выжыць. Калі прыходзяць страшныя падзеі, змрочны час, душа чалавека спадзяецца на іх хутчэйшае заканчэнне, на лепшае, але цвярозыя развагі згодна з народнай мудрасцю змушаюць рыхтавацца якраз да горшага. Бо цуды ў палітыцы і на той жа вайне здараюцца крайне рэдка. З гэтага гледзішча пачынаюць раздражняць развагі некаторых аналітыкаў, якія прагназуюць хуткае заканчэнне вайны і расейскай агрэсіі ў сувязі з магчымай хуткай гібеллю маскоўскага ваўкалака-верхаводніка Пуціна.

Але проста фізічная смерць Пуціна не развязвае аніводнай з геапалітычных праблем. У Крамлі сядзіць яшчэ такіх жа два дзясяткі палітычных маньякаў-забойцаў, сотні тысяч насельніцтва па блаславенні сваіх маці і папоў РПЦ гатовыя як бараны ісці на бойню вайны, а мільёны стракатага этнічна насельніцтва Расейскай Федэрацыі аб’яднаныя нянавісцю да іншых народаў і ўсяго іншага чалавецтва — амерыканцаў, еўрапейцаў, кітайцаў, украінцаў, палякаў..., спіс можна доўжыць, і пагардай да рэшты краін свету. Празмерная ж персаніфікацыя зла — таксама зло і загана. Бо яна не дазваляе ўбачыць бяду і праблему ва ўсёй яе глыбіні і комплекснасці. Урэшце не асабіста Пуцін узрываў дамы ў Маскве, Валгадонску і Буйнакску ў 1999 годзе, труціў газам гледачоў «Норд-Осту» ў 2002 г., страляў па дзецях Беслана ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF