Ніва № 46 (3470), 13 лістапада 2022 г.

З ХХІХ Агульнапольскага фестывалю «Беларуская песня’2022»

Міра ЛУКША

«Край любімы мой, родны, ты навекі свабодны, За цябе я на бітву хадзіў, Каб ніколініколі ты не быў у няволі, Каб заўсёды ў шчасці ты жыў», — праспявала даўно нячутую на фестывалі песню на словы Адама Русака моладзь з міхалоўскіх «Белых крылаў», выклікаючы аплаўз і нават слёзы ў слухачоў.

Найстарэйшы і наймагутны музычны фэст беларускай меншасці ў Польшчы, арганізаваны Беларускім грамадска-культурным таварыствам, завяршыўся восеньскім гала-канцэртам, на якім выступілі лаўрэаты першых месцаў. Фестываль быў сарганізаваны дзякуючы падтрымцы Міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі і Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства, прэзідэнта горада Беластока і прыватных дабрадзеяў, пры ўсялякіх складансцях, выкліканых нават міжнароднай сітуацыяй. Сёлетні фестываль праходзіў пад лозунгам салідарнасці нашай меншасці з Украінай. Арганізатары падкрэслівалі, што хочуць выказаць надзею на хуткае заканчэнне вайны і жаданне міру. «Мы ні ў чым не вінаватыя. Ніводзін чалавек у здаровым розуме не падтрымлівае ніякай вайны, а нам дасталася рыкашэтам», — сказаў старшыня БГКТ Васіль Сегень. Ён звярнуў увагу на тое, што ў рэгіёне пражываюць таксама грамадзяне Польшчы няпольскай нацыянальнасці, якія маюць права на доступ да сваёй культуры. Да конкурсу ў рамках раённых элімінацый прыступіла 350 выканаўчых адзінак. Цэнтральным элімінацыям папярэднічалі пяць рэгіянальных — у Дуброве-Беластоцкай, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF